28 сакавiка 2026, Субота, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускай за рулём BMW запісалі пакаяннае відэа

12
З беларускай за рулём BMW запісалі пакаяннае відэа

З-за таніроўкі.

Тэлеграм-канал Брэсцкага УУС апублікаваў відэа, дзе вадзіцелька BMW на камеру выбачаецца за тое, што затаніравала ўсе шыбы сваёй машыны, нягледзячы на заканадаўчую забарону. Аўтары роліка схавалі яе твар і змянілі голас, піша («Тэлеграф» https://telegraf.news/auto/voditel-bmw-s-brestchiny-zapisala-pokayannoe-video-iz-za-tonirovki/).

Жанчына ў роліку завучанымі фразамі кажа: «Я ўсведамляю, што кіраванне аўтамабілем з затаніраванымі шыбамі з’яўляецца парушэннем правілаў дарожнага руху. Я разумею, што гэта стварае небяспеку як для мяне, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху».

Потым на відэа бачна, як жанчына самастойна здымае таніровачную плёнку з пярэдніх шыбаў пазадарожніка BMW.

Вадзіцелька паабяцала ў будучыні «неўхільна выконваць правілы дарожнага руху».

У паведамленні прадстаўнікоў міліцыі гаворыцца, што так «чарговы аматар «цёмных шыбаў» трапіў у поле зроку інспектараў ДАІ (Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі)».

«За «глухімі» шыбамі вадзіцель пазбаўляе сябе магчымасці поўнацэнна ацэньваць сітуацыю, падвяргаючы небяспецы не толькі сябе, але і іншых удзельнікаў руху», — папярэдзілі ў міліцыі.

Нагадаем, што з 1 верасня 2025 года ў Беларусі дазволеная таніроўка (плёнка, шторкі) толькі задніх бакавых і задняга шкла аўтамабіля без абмежаванняў па светапрапусканні. А для пярэдніх бакавых дазволена светапрапусканне не менш за 70%. Люстраная таніроўка забароненая на ўсіх шыбах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках