Прэм'ер Літвы: Дрон, які ўпаў у краіне, быў украінскім
7- 24.03.2026, 13:08
- 5,206
Фота: Reuters
Ён збіўся з курсу.
Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене у аўторак, 24 сакавіка, пацвердзіла, што дрон, які разбіўся больш за суткі таму ў Варэнскім раёне, быў украінскім і прызначаўся для атакі на мэту ў Расіі, паведамляе LRT.
«Дрон, які перасёк нашую паветраную прастору і заляцеў у Варэнскі раён, быў украінскім дроном, і ён быў звязаны з аперацыяй, якую ўкраінцы праводзілі той ночы, накіраванай супраць Расіі», — заявіла журналістам у аўторак пасля пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы прэм'ер-міністр.
«Ужо цяпер мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта быў дрон, які збіўся з курсу», — дадала яна.