28 сакавiка 2026, Субота, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі з’яўляцца фальшывыя рублі

4
У Беларусі пачалі з’яўляцца фальшывыя рублі

Цэлую партыю канфіскавалі ў Мінску і Барысаве.

Супрацоўнік аднаго з банкаў Мінска пры пераліку атрыманай наяўнасці выяўіў тры падазроныя банкноты наміналам 500 рублёў і накіраваў іх на праверку. Экспертыза, праведзеная спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, пацвердзіла, што купюры з’яўляюцца падробленымі.

Устаноўлена, што фальшыўкі былі выраблены з дапамогай прынтара: зламыснікі імітавалі серыйныя нумары, ахоўную нітку і валокны.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў праваахоўнікі выйшлі на 31-гадовага ўраджэнца Барысава і яго 41-гадовую знаёмую. Паводле даных следства, яны неаднаразова разлічваліся ў прадуктовай краме банкнотамі наміналам 100 рублёў.

Пры асабістым вобшуку, а таксама па месцах жыхарства падазраваных у Мінску і Барысаве праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі яшчэ 11 падробленых купюр наміналам 500 рублёў.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках