Цэны на нафту імкліва растуць, нягледзячы на абяцанні Трампа
6- 24.03.2026, 12:36
- 3,652
Біржавыя аналітыкі назвалі прычыну.
Цэны на нафту раніцай 24 сакавіка аднавілі рост пасля рэзкага падзення па выніках гандлёвай сесіі 23 сакавіка. Гэта адбылося на фоне асцярогаў, што ў вайну на Блізкім Усходзе могуць быць уцягнутыя іншыя краіны, паведамляе Bloomberg.
Паводле партала Investing, станам на 9:48 па кіеўскім часе кошт нафты маркі Brent узрос на 2,59 долара — да 98,51 долара за барэль. Амерыканская нафта маркі WTI падаражэла на 2,39 долара — да 90,52 долара за барэль.
Выданне адзначае, што кошт нафты маркі Brent па выніках гандлёвай сесіі 23 сакавіка ўпала на 11% з-за таго, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклаў на пяць дзён пагрозу нанесці ўдар па энергетычнай інфраструктуры Ірана, заявіўшы, што вядуцца перамовы з Тэгеранам. Журналісты дадаюць, што іранскія ўлады зняпраўдзілі факт правядзення перамоваў, у той час як Ізраіль працягваў атакаваць гэтую краіну.
Тым часам Bloomberg са спасылкай на The Wall Street Journal адзначае, што саюзнікі ЗША ў Персідскім заліве паступова набліжаюцца да таго, каб далучыцца да вайны супраць Ірана. Паводле крыніц журналістаў, саудаўскі спадчынны прынц Мухамед бін Салман блізкі да рашэння далучыцца да атак.
«Калі краіны Персідскага заліва далучацца да канфлікту, гэта будзе азначаць істотную эскалацыю», — адзначыў аналітык рынку глабальнага анлайн-брокера XS.com Лін Тран.
Тым часам, паводле іранскіх СМІ, намеснік старшыні іранскага парламента Алі Нікзад даў зразумець, што паўнавартаснае суднаходства праз Армузскі праліў не будзе адноўлена і перамоваў з Вашынгтонам не будзе.
У той жа час, паводле інфармацыі крыніцы CBS, Тэгеран вывучае лісты, атрыманыя ад Вашынгтона праз пасярэднікаў.
«Невядома, наколькі прасунуліся перамовы за кулісамі і ці гатовы на дадзеным этапе Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) ісці на кампраміс, паколькі ён па-ранейшаму трывала кантралюе Армузскі праліў», — адзначылі аналітыкі RBC Capital Markets LLC.
Паводле Bloomberg, у апошнія дні невялікая колькасць суднаў паспяхова выйшла з Персідскага заліва, гэта значыць яны прайшлі і Армузскі праліў. Аднак асноўны паток суднаў застаецца заблакаваным.
Аналітыкі кампаніі Macquarie прагназуюць, што цэны на нафту пасля заявы Трампа аб перамовах з Іранам могуць знізіцца да 85–90 долараў за барэль з «з улікам магчымога змяншэння напружанасці». У той жа час эксперты чакаюць, што каціроўкі вернуцца ў дыяпазон 110 долараў за барэль, калі не будзе адноўлена паўнавартаснае суднаходства ў Армузскім праліве, паведамляе Reuters.