У ЗША паведамілі, што ў Армузскім праліве закладзеныя міны
7- 24.03.2026, 3:29
- 4,156
Тэгеран заклаў не менш як 12 падводных мін.
Амерыканская разведка сцвярджае, што ў Армузскім праліве знаходзіцца не менш як 12 падводных мін. Пра гэта піша CBS News са спасылкай на крыніцу.
«Чыноўнікі ЗША паведамілі, што, паводле бягучых ацэнак амерыканскай разведкі, у гэтым жыццёва важным праходзе знаходзіцца як мінімум тузін падводных мін», — гаворыцца ў паведамленні.
Ідзе пра міны іранскай вытворчасці «Махам-3» і «Махам-7». Дадзеныя разведкі аб дакладнай колькасці разыходзяцца — паводле адных звестак, гаворка пра тузін мін, паводле іншых — пра меншую колькасць.