Зяленскі пра расійскія станцыі для Shahed у Беларусі: Будзем жорстка рэагаваць
14- 23.03.2026, 23:01
- 11,756
Прэзідэнт Украіны папярэдзіў рэжым Лукашэнкі.
Расія збіраецца і далей выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі і яшчэ часова акупаваную тэрыторыю Украіны для будаўніцтва наземных станцый кіравання беспілотнікамі далёкага дзеяння. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вечаровым звароце 23 сакавіка, які апублікаваны на яго старонцы ў Facebook.
«Вядома, будзем жорстка рэагаваць і на тое, што Беларусь працягвае прадстаўляць свае паслугі Расіі ў тэроры супраць Украіны. Ужо такое было, што на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалі спецыяльную апаратуру для падтрымкі атак Shahed супраць Кіева і нашых паўночных рэгіёнаў уздоўж мяжы з Беларуссю», — сказаў прэзідэнт.
Ён нагадаў, што гэта ўзмацніла расійскія ўдары. Але сілы абароны Украіны дзейнічалі і ліквідавалі адпаведныя антэны. Цяпер ёсць звесткі ад разведкі, што РФ зноў плануе размясціць у Беларусі такія станцыі.
«Адказы на гэта будуць. І яны будуць адчувальныя», — падкрэсліў Зяленскі.