19 сакавiка 2026, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Францыі сышліся «Гітлер» і «Зяленскі»

На выбарах у Францыі сышліся «Гітлер» і «Зяленскі»
Шарль Гіттлер (злева) і Антуан Рэно-Зеленскі

Незвычайнае супадзенне прозвішчаў кандыдатаў выклікала ажыятаж у сацсетках.

У невялікім французскім горадзе Арсі-сюр-Об вынікі першага тура муніцыпальных выбараў выклікалі бурлівую рэакцыю ў сацсетках з-за незвычайнага супадзення прозвішчаў кандыдатаў, паведамляе BFM.

У другі тур выйшлі чынны мэр Шарль Гіттлер і яго апанент Антуан Рэно-Зеленскі. Іх прозвішчы адразу прыцягнулі ўвагу карыстальнікаў з-за фанетычнага падабенства з Адольфам Гітлерам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Французскія СМІ адзначаюць, што сітуацыя выклікала адначасова і здзіўленне, і іранічныя рэакцыі. Самі кандыдаты прызнаюцца, што не чакалі такога рэзанансу.

Шарль Гіттлер, які ўжо займае пасаду мэра, кажа, што прывык да жартаў з-за свайго прозвішча яшчэ з дзяцінства.

«Я ўспрымаю гэта нармальна, я прывык», – адзначыў ён, дадаўшы, што заўсёды стараўся годна насіць прозвішча, нягледзячы на складаныя асацыяцыі.

Ён таксама прызнаў, што ў маладосці сутыкаўся з насмешкамі, аднак цяпер гэта ўспрымае спакайней.

Яго апанент, 28-гадовы Антуан Рэно-Зеленскі, патлумачыў, што падвойнае прозвішча мае сямейнае паходжанне: Рэно — ад бацькі, а Зеленскі — ад маці польскага паходжання.

«Спачатку я думаў, што гэта застанецца толькі ў сацсетках, але потым пра гэта пачалі гаварыць усе», – адзначыў кандыдат.

Абодва ўдзельнікі гонкі кажуць, што атрымліваюць пераважна жартаўлівыя каментары і не сутыкаюцца з хваляй нянавісці. Паводле слоў Рэно-Зеленскага, такая сітуацыя нават дапамагла прыцягнуць увагу да горада.

Другі тур выбараў адбудзецца 22 сакавіка і вызначыць, хто ўзначаліць муніцыпалітэт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках