19 сакавiка 2026, Чацвер, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія атакавала Галоўнае ўпраўленне СБУ ў Львове

6
Расія атакавала Галоўнае ўпраўленне СБУ ў Львове

Ёсць разбурэнні.

Расійскія акупанты познім вечарам, 18 сакавіка, атакавалі беспілотнікамі Львоў. Пад варожы ўдар трапіла Галоўнае ўпраўленне СБУ ў Львоўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал кіраўніка Львоўскай ОВА Максіма Казыцкага.

«Падчас паветранай трывогі варожы беспілотнік атакаваў Львоў. Папярэдне, без пацярпелых. На месцы траплення працуюць усе профільныя службы», — гаварылася ў паведамленні а 23:39.

Прыблізна праз 20 хвілін Казыцкі ўдакладніў, што варожы дрон атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ ў Львоўскай вобласці. На месцы атакі ёсць разбурэнні.

«Таксама ў Львове выяўляюць абломкі БпЛА. Калі наткняцеся на такую знаходку, ні ў якім разе не падыходзьце — можа здэтанаваць. Адразу выклікайце паліцыю і ДСНС», — дадаў кіраўнік ОВА.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках