У Іране пакаралі смерцю грамадзяніна Швецыі
- 18.03.2026, 20:20
- 3,926
Пра гэта паведаміла МЗС Швецыі.
У Іране пакаралі смерцю грамадзяніна Швецыі, які быў арыштаваны ў чэрвені 2025 года, паведаміла міністр замежных спраў краіны Марыя Мальмер Стэнэргард.
Яна выказала спачуванні родным загінулага ў Швецыі і Іране. Стэнэргард падкрэсліла, што краіна выступае супраць смяротнага пакарання і «асуджае яго прымяненне пры любых абставінах».
«Нам цалкам ясна, што судовы працэс, які прывёў да пакарання смерцю грамадзяніна Швецыі, не быў юрыдычна абгрунтаваны. Адказнасць за гэта ляжыць выключна на Іране», — сказала кіраўніца МЗС Швецыі.
Паводле звестак дыпведамства, у чэрвені 2025 года іранскія ўлады арыштавалі шведа. З моманту яго затрымання шведскі бок неаднаразова падымаў пытанне пра ягоны лёс, патрабуючы справядлівага судовага разбіральніцтва і не прысуджаць мужчыну да смяротнага пакарання.