18 сакавiка 2026, Серада, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп на 60 дзён прыпыніў дзеянне стагадовага закона

2
Трамп на 60 дзён прыпыніў дзеянне стагадовага закона
Фота: Getty Images

З-за цэн на нафту.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на 60 дзён даў паслабленне адносна марскіх перавозак нафты дзеля зніжэння коштаў на паліва з-за эскалацыі на Блізкім Усходзе, паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левітт. Ідзе пра Закон Джонса: паводле яго ўсе грузы паміж партамі ЗША павінны перавозіць судны, пабудаваныя ў Штатах, пад нацыянальным сцягам і з амерыканскім экіпажам.

«Рашэнне прэзідэнта Трампа выдаць 60-дзённае вызваленне ад дзеяння Закона Джонса — гэта чарговы крок дзеля змякчэння кароткатэрміновых збояў на нафтавым рынку», — напісала яна на сваёй старонцы ў X.

Гэта мера дазволіць бесперашкодна пастаўляць у амерыканскія парты нафту, прыродны газ, угнаенні і вугаль. «Адміністрацыя па-ранейшаму імкнецца і надалей умацоўваць нашы крытычна важныя ланцужкі паставак», — падкрэсліла Левітт.

Спыненне суднаходства праз Армузскі праліў, якім звычайна транспартуецца пятая частка сусветнай нафты, а таксама атакі на ключавыя аб’екты энергетычнай інфраструктуры прывялі да росту цэн на нафту і прыродны газ.

Мінэнерга ЗША павысіла прагноз сярэдняга кошту нафты Brent у 2026 годзе з $58 да $79 за барэль у сувязі з эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе і наступствамі збояў у пастаўках.

The Financial Times пісала, што чатыры найбуйнейшыя авіякампаніі ЗША рызыкуюць пераплаціць больш за $11 млрд за авіяпаліва ў 2026 годзе пасля таго, як яны вырашылі не страхоўваць чаканыя набыцці ад цэнавых рызык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках