У Мінск будуць лятаць небяспечныя расійскія самалёты
5- 18.03.2026, 17:17
- 1,484
З самалётамі SSJ-100 зарэгістравана каля 95 інцыдэнтаў.
Расійская кампанія Red Wings абвясціла пра запуск рэйсаў у Мінск з Масквы і Пермі. Рэйсы з Масквы пачнуцца з 30 красавіка. Працягласць палёту да Мінска складзе 1 гадзіну 40 хвілін, у зваротным напрамку — 1 гадзіну 30 хвілін.
Што да маршруту Перм – Мінск, то самалёты пачнуць лятаць з 9 красавіка і будуць гэта рабіць да канца верасня.
У аэрапорце Мінск паведамілі, што рэйсы запланаваны два разы на тыдзень — па панядзелках і пятніцах. Час у дарозе з Пермі ў Мінск складзе 3 гадзіны 5 хвілін, у зваротным напрамку — 2 гадзіны 45 хвілін.
На рэйсах будзе задзейнічаны самалёт SSJ-100, паведамілі ў авіякампаніі.
Адзначым, за ўвесь перыяд эксплуатацыі Superjet 100 зарэгістравана каля 95 інцыдэнтаў, з якіх некалькі прывялі да поўнай гібелі самалёта. Найбольш вядомы — аварыйная пасадка і пажар у аэрапорце Шарамецьева, што адбыліся 5 мая 2019 года. Загінула 41 чалавек з 78 на борце.