Трамп: Мы пакінем Іран у бліжэйшай будучыні
- 17.03.2026, 23:54
Адначасова кіраўнік Белага дома заявіў, што ЗША «яшчэ не гатовыя сысці».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты яшчэ не гатовыя пакінуць аперацыю ў Іране, але зробяць гэта ў бліжэйшай будучыні.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
На пытанне, ці мае ён план дзеянняў адносна Ірана «на наступны дзень», Трамп адказаў, што калі ЗША зараз спыняць ваенную аперацыю, то «Ірану спатрэбіцца 10 гадоў, каб аднавіцца».
«Але мы яшчэ не гатовыя сысці. Аднак мы сыдзем у бліжэйшай будучыні, мы сыдзем практычна ў бліжэйшай будучыні», — дадаў ён.
Акрамя таго, Трамп падкрэсліў, што ЗША атрымалі «вялікую падтрымку» ад краін Блізкага Усходу, але «практычна не атрымалі падтрымкі» ад НАТА.