17 сакавiка 2026, aўторак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стуб патлумачыў, чаму еўрапейскія саюзнікі не жадаюць дапамагаць Трампу ў Армузскім праліве

Стуб патлумачыў, чаму еўрапейскія саюзнікі не жадаюць дапамагаць Трампу ў Армузскім праліве
Аляксандр Стуб
Фота: Photothek/Getty Images

ЗША не параіліся з партнёрамі.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што Злучаныя Штаты не параіліся з саюзнікамі перад тым, як пачынаць вайну з Іранам.

Пра гэта паведаміла выданне Yle у аўторак, 17 сакавіка.

Менавіта тым, што Штаты не правялі кансультацый, Стуб патлумачыў той факт, што еўрапейскія краіны — члены НАТА не выяўляюць жадання дапамагаць ЗША з разблакіроўкай Армузскага праліва.

«Калі ЗША загадзя не параіліся з партнёрамі і не праінфармавалі аб будучых падзеях, то падыход будзе іншым», — заявіў Стуб, які знаходзіцца з візітам у Лондане. І нагадаў, што Штаты раіліся з саюзнікамі перад пачаткам аперацый у Лівіі, Іраку і Афганістане.

Што да самой Фінляндыі, дык, паводле слоў Стуба, у яе няма рэсурсаў для ўдзелу ў аперацыі ў Армузскім праліве.

«Мы не маем такой тэхнікі, якую можна было б накіраваць у гэты рэгіён. У любым выпадку задача Фінляндыі ў Альянсе — клапаціцца пра бяспеку на паўночным усходзе Еўропы», — падкрэсліў Аляксандр Стуб.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках