Расійскага міністра затрымалі за махлярства
3- 17.03.2026, 18:29
- 3,152
Дома і ў кабінеце чыноўніка другі раз за гэты год правялі вобыскі.
Міністра аховы здароўя Краснадарскага краю РФ Яўгена Філіпава затрымалі супрацоўнікі краёвага УФСБ. Дома і ў кабінеце чыноўніка другі раз за гэты год правялі вобыскі, паведамляе «Інтэрфакс».
Па папярэдніх дадзеных, міністра западазрылі ў асабліва буйным махлярстве з выкарыстаннем службовага становішча (частка 4 артыкула 159 КК РФ). Гэта пацягнула за сабой незаконнае ўзбагачэнне чыноўніка і яго набліжаных, у тым ліку сваякоў. Пры гэтым ва ўласнасці Філіпава аказалася нерухомасць коштам звыш 1 мільярда рублёў, паведамляе ТАСС са спасылкай на праваахоўнікаў.
Паводле звестак палітычнага аглядальніка Андрэя Гусія, у затрыманага міністра выявілі ва ўласнасці 57 аб'ектаў нерухомасці: 21 кватэра, 11 нежылых памяшканняў, 9 зямельных участкаў, 7 апартаментаў, 4 гаражы, 3 месцы для аўтамабіляў, 2 прыватныя дамы.
Упершыню сілавікі прыходзілі з вобыскамі да Яўгена Філіпава ў студзені бягучага года. Тады гэта звязвалі з затрыманнем экс-намесніцы губернатара Кубані Ганны Міньковай, якая курыравала сацыяльную сферу, у тым ліку ахову здароўя.