17 сакавiка 2026, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу прызнаў пагрозу ўкраінскіх удараў па Уралу

8
Шайгу прызнаў пагрозу ўкраінскіх удараў па Уралу
Сяргей Шайгу

У РФ больш няма бяспечных месцаў.

Сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу прызнаў, што Урал апынуўся ў зоне прамой пагрозы з боку Украіны. Раней гэты рэгіён лічыўся недасягальным для паветраных удараў.

Пра гэта паведамляе расійскае выданне Ura.

Паводле слоў Шайгу, яшчэ нядаўна лічылася, што украінскія сілы не здольныя дасягнуць Урала, аднак цяпер сітуацыя змянілася.

«Так, яшчэ нядаўна Урал быў недасягальны для паветраных удараў з тэрыторыі Украіны, а сёння ўжо знаходзіцца ў зоне непасрэднай пагрозы», — адзначыў ён.

Нагадаем, 20 лютага украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па Воткінскаму заводу. Пазней стала вядома, што для атакі былі выкарыстаныя ракеты украінскай вытворчасці «Фламінга».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках