Гродна захапілі чайкі
4- 17.03.2026, 9:53
- 2,052
Камунальнікі не спраўляюцца.
У Гродне камунальныя службы паскардзіліся на нашэсце чаек і звярнуліся па дапамогу да вучоных, піша мясцовая газета «Перспектыва».
Камунальнікі заключылі дамову з факультэтам біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для вызначэння месцаў пражывання птушак і распрацоўкі рэкамендацый па іх выцясненні з гарадскога асяроддзя.
У ходзе абследавання былі вывучаныя 14 шматпавярховых дамоў у мікрараёнах Дзевятоўка, Альшанка і на праспекце Касманаўтаў. Асабліва шмат чаек аказалася ў раёне вуліцы Паповіча, дзе летам выводзіліся птушаняты, а восенню птушкі паляцелі на поўдзень.
Навукоўцы прапанавалі некалькі спосабаў барацьбы з птушкамі: прыбіранне смецця і імху з дахаў, усталяванне агароджаў, закрыццё смеццевых кантэйнераў з мадэрнізаванымі крышкамі, а таксама выкарыстанне адпужвальных прылад.
Паведамляецца, што камунальныя службы ўжо атрымалі дазвол на выкарыстанне ультрагукавых адпужвальнікаў.