На Кубе адбыўся поўны блэкаўт
5- 16.03.2026, 21:40
- 4,452
Увесь востраў застаўся без электрычнасці.
Уся Куба засталася без электрычнасці, паведамляе Нацыянальны электраэнергетычны саюз Кубы ў сацыяльных сетках.
«У нацыянальнай электраэнергетычнай сістэме адбылося поўнае адключэнне электраэнергіі. Прымаюцца меры па аднаўленні электразабеспячэння», — гаворыцца ў паведамленні.
Блэкаўт адбыўся на фоне нафтавай блакады, якая была ўведзена Злучанымі Штатамі ў дачыненні да вострава. Перабоі з пастаўкамі паліва і ў электразабеспячэнні рэгулярна фіксуюцца ў краіне апошнімі месяцамі.