16 сакавiка 2026, панядзелак, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая школа крывадушнасці і самазванства

1
Вялікая школа крывадушнасці і самазванства
Кірыл Мартынаў
Фота: jauns.lv

Расія вяртаецца да савецкай культуры маўчання.

У Савецкім Саюзе дзясяткі мільёнаў людзей навучыліся хаваць гісторыі сваіх сем’яў. Трэба было хаваць не надта ўдалае з класавага пункту гледжання паходжанне (Шаламаў пры паступленні ў МДУ хаваў, што ён сын святара). Калі вы або вашыя сваякі ўдзельнічалі ў Грамадзянскай вайне на няправільным баку, пра гэта трэба было маўчаць (Валянцін Катаеў напрыканцы жыцця намякнуў, што, магчыма, ён удзельнічаў у Белай арміі). Потым трэба было хаваць, што дакладна адбылося з вашай сям’ёй падчас «вялікіх будоўляў камунізму» — ці не падвергліся вы раскулачванню або дэпартацыі. Лепш было не паведамляць пра этнічнае паходжанне, калі яно ў цяперашняй палітычнай сітуацыі рызыкоўнае. Калі вашыя сваякі былі на акупаваных тэрыторыях, апынуліся за мяжой, гэта таксама была падстава прамаўчаць (у савецкіх анкетах пры ўладкаванні на працу былі адпаведныя пункты — яны захоўваліся яшчэ ў гэтым стагоддзі). Вядома, не варта было распавядаць, што хтосьці з сваякоў пабываў у лагерах.

Такім чынам, гэтае грамадства прадстаўляла сабой вялікую школу крывадушнасці і самазванства. Дзесяцігоддзямі грамадзяне жылі ў сваёй краіне як шпіёны, трымаючы на ўсякі выпадак якую-небудзь таямніцу, незалежна ад таго, наколькі яна насамрэч была небяспечная. Пасля 1991 года старэйшае пакаленне часткова адкрылася сваім дзецям і ўнукам, але звычайна толькі напярэдадні смерці. Закрытыя архівы таксама вельмі спрыяюць такому становішчу рэчаў: дзяржава імкнецца ведаць пра вас усё, у той час як вам ведаць пра сваё паходжанне не пакладзена.

Пасля 2022 года грамадства вярнулася да свайго натуральнага стану. Да засвоеных за дзесяцігоддзі ўрокаў: не кажы, што ведаеш і што думаеш, прыкідвайся, надзень маску — і тады выжывеш. Гэта добра выдрэсаванае грамадства, якое было ўпэўненае, што калі наша сацыяльная эвалюцыя прывяла да таго, што менавіта мы выжылі ў савецкія гады, то, узброіўшыся папярэднім досведам, выжывем і цяпер.

Некаторыя мае сябры з больш старэйшага пакалення, якім цяпер па 50–60 гадоў, відавочна атрымліваюць асалоду ад гульні ў андропаўскі Савецкі Саюз. Іхная маладосць нібыта вярнулася. Зноў нічога нельга. Зноў цэнзура. Але яны, умелыя людзі, пройдуць праз гэта і цяпер, знойдуць сабе нішу, дворніцкую і качагарку. Магчыма, нават добрааплатную ў крэатыўных індустрыях.

Але я ў 2022-м сумняваўся ў тым, што перад намі проста паўтор позняга Савецкага Саюза, і казаў сябрам пра гэта. Вітрына краіны цяпер супадае з савецкімі практыкамі, але тое, што адбываецца, не абмежавана нават флёрам гуманістычнай ідэалогіі, якая сцвярджала, што ўсе гэтыя ахвяры патрэбныя, каб пабудаваць справядлівае грамадства. Тыя, хто ўпэўнены, што могуць выкарыстаць досвед з 1984 года, сутыкаюцца з новай хаатычнай дыктатурай, якая энергічна змагаецца за рэсурсы шляхам знішчэння ўнутраных канкурэнтаў — бізнесменаў, дзеячаў культуры, прафесараў.

Кірыл Мартынаў, Telegram

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках