16 сакавiка 2026, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі зафіксавалі рэкорд спроб прарыву мяжы з Беларусі

1
У Латвіі зафіксавалі рэкорд спроб прарыву мяжы з Беларусі

Рэжым Лукашэнкі ўзмацняе гібрыдныя атакі.

Напярэдадні, 15 сакавіка, Латвія прадухіліла 15 спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць даныя Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены «Позіркам» аналіз штодзённа публікуемай статыстычнай інфармацыі паказаў, што гэта рэкордная для Латвіі ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы на адпаведным участку.

За 15 сакавіцкіх дзён Латвія спыніла 31 спробу мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі (2, 4, 11 і 15 сакавіка — адпаведна 5, 4, 7 і 15) — на 55% больш, чым за ўвесь люты 2026-га, калі іх было 20 (2, 26 і 28 лютага — 2, 10 і 8), але на 34% менш, чым за аналагічны перыяд сакавіка 2025-га (47). У студзені латвійская дзяржава актыўнасці на мяжы з Беларуссю не фіксавала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках