Беларусы, іранцы і ўкраінцы правялі яскравы пікет у цэнтры Вільнюса
- 15.03.2026, 20:51
- 1,260
Фотафакт.
Удзельнікі акцыі, якая прайшла ў Вільнюсе 15 сакавіка, скандавалі лозунгі ў падтрымку палітвязняў, ЗША і Ізраіля.
Адзін з арганізатараў мерапрыемства, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і былы палітвязень Андрэй Войніч распавёў тэлеграм-каналу «Баста!» падрабязнасці:
— Сумесная акцыя прайшла ў Вільнюсе ўжо трэці раз і стала добрай традыцыяй. Мы выходзім, каб нагадаць пра беларускіх палітвязняў, пра тых, хто змагаецца за свабоду Ірана і Украіны, выказаць словы падтрымкі тым краінам, якія ў адказ на забойствы дзясяткаў тысяч мірных дэманстрантаў пачалі аперацыю супраць злачыннага рэжыму аятол.
У нас агульныя праблемы — вар'яцкія дыктатары і тыраны, якія не дазваляюць нам жыць у сябе на радзіме, і нам трэба разам іх вырашаць.







