У Швецыі арыштавалі капітана танкера «ценявага» флоту Расіі
- 15.03.2026, 20:41
- 1,068
Мужчыну падазраюць у выкарыстанні падробленага дакумента.
У Швецыі арыштавалі капітана расійскага танкера Sea Owl I, які ўваходзіць у ценявы флот, па хадайніцтве пракурора, паведамляе Sweden Herald.
Мужчыну падазраюць у выкарыстанні падробленага дакумента пры абцяжваючых абставінах.
Паводле звестак выдання, берагавая ахова Швецыі паднялася на борт Sea Owl I 12 мая з-за падазрэння, што судна хадзіць пад чужым сцягам. Капітана арыштавалі на наступны дзень. Яму інкрымінуюць некалькі правапарушэнняў, у тым ліку выкарыстанне непрыдатнага да плавання судна.
Судна ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС. Паводле інфармацыі берагавой аховы, у апошнія гады Sea Owl I, што плавае пад сцягам Каморскіх астравоў, перавозіў нафтапрадукты паміж Расіяй і Бразіліяй.
Шведскае транспартнае агенцтва забараніла выкарыстоўваць танкер і не дазволіла яму выйсці ў далейшае плаванне.