15 сакавiка 2026, Нядзеля, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскае камандаванне пазбаўляе сваіх салдат сувязі

1
Расійскае камандаванне пазбаўляе сваіх салдат сувязі

Пад пагрозай адпраўкі ў штурмавікі.

Расійскім вайскоўцам, якія ваююць супраць Украіны, пачалі забараняць карыстацца Telegram, паведамляюць z-каналы. Паводле крыніц «Двух маёраў», ад салдат запатрабавалі пазбавіцца ад мэсэнджара пад пагрозай адпраўкі ў штурм. «Па фронце прайшлі ўказанні выдаліць «тэлегу» з тэлефонаў… На ВП [ваенную паліцыю] ускладзена задача правяраць тэлефоны. Пры выяўленні — як звычайна, папаўняй рады штурмавікоў», — паведамілі суразмоўцы канала.

Яны адзначылі, што ў якасці альтэрнатывы прапануецца Max, але ў шэрагу падраздзяленняў яго ўсталёўваць забаранілі. Пры гэтым некаторыя баявыя чаты ўсё ж пераехалі ў дзяржаўны мэсэнджар, бо Telegram падвяргаецца запаволенню, піша The Moscow Times.

Z-канал «Беларускі сілавік» таксама атрымаў інфармацыю з фронту пра патрабаванне выдаліць Telegram. «Верагодна, карані такіх загадаў ідуць менавіта з саміх падраздзяленняў, а не ад МО [Міністэрства абароны]. Чаму так? Таму што ў шэрагу іншых падраздзяленняў камандаванне, наадварот, працягвае працаваць менавіта праз TG і выказваецца супраць Max», — напісаў аўтар.

У лютым ФСБ заявіла пра небяспеку Telegram для расійскіх вайскоўцаў ва Украіне. Служба сцвярджала, што ЗСУ, СБУ і ГУР могуць «у найкарацейшыя тэрміны атрымліваць інфармацыю, размешчаную ў мэсэнджары, і выкарыстоўваць яе ў ваенных мэтах», што «неаднаразова прыводзіла да ўзнікнення пагрозы жыццю» салдат.

Тады ж кіраўнік Мінлічбы Максут Шадаеў абвінаваціў Telegram у раскрыцці перапіскі «замежным спецслужбам», якія, паводле яго слоў, выкарыстоўваюць атрыманыя звесткі супраць расійскай арміі ва Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках