У Кіеве — каласальны ажыятаж, падобны да залатой ліхаманкі
1- Ігар Луцэнка
- 15.03.2026, 14:59
- 6,734
Як украінская армія зноў стала наймацнейшай.
У Кіеве — каласальны ажыятаж, гасцініцы перапоўненыя замежнікамі, якія тэрмінова цікавяцца нашай дронавай абаронкай. Падобна на залатую ліхаманку.
Яшчэ ніколі, з часоў княскай Русі, мы не мелі такой магчымасці ўплываць на сусветныя працэсы. Яшчэ ніколі, з часоў Сагайдачнага, украінскае войска не было настолькі моцным.
Праз боль і прыніжэнне, праз страты каштоўных ваенных актываў і каштоўных інфраструктурных прадпрыемстваў лідары гэтага свету пераканаліся, што ў украінцаў — і толькі ў украінцаў — ёсць найлепшыя рашэнні супраць сучасных выклікаў. Танныя, масавыя, зручныя.
Можна казаць, што мы з Расіяй ідзём побач у дронавай гонцы. Дзесьці яны абганяюць нас, дзесьці — мы іх. Але калі ўзяць антыдронную СПА, разлічаную на барацьбу з так званымі глыбокімі ўдарамі БПЛА, тут нам няма роўных. Тры з паловай гады «шахеднага» тэрору ўсё ж такі прымусілі нас выпрацаваць імунітэт.
Гэта і досвед працы з радарамі і іншымі сродкамі выяўлення, гэта і дроны-перахопнікі, гэта ўнікальныя рашэнні па інтэграцыі ўсіх гэтых рэчаў у адзіную сістэму. У расіян усяго гэтага няма — а значыць, гэтага тым больш няма нідзе ў свеце.
Дзякуючы вайне Ізраіля і ЗША супраць Ірана ў неабходнасці «антышахеднага» імунітэту пераканаўся ўвесь свет. Над суседзямі Ірана яшчэ з 2019 года вісіць пагроза ўдарных БПЛА, пасля першых атак Тэгерана гэтымі сродкамі па нафтаперапрацоўцы Персідскага заліва. Але арабскія краіны да гэтага часу так і не здолелі наладзіць належнае супрацьдзеянне і цяпер звяртаюцца па дапамогу.
Да нас, у Кіеў.
Высветлілася, што сярод краін еўрапейскай цывілізацыі мы ў гэтым лепшыя. Такая рэальнасць.
І гэта толькі адно з вымярэнняў высокіх тэхналогій, якімі мы ўсё глыбей валодаем. Далей будзе значна, значна больш.
Ці ўдарыла дзяржава пальцам аб палец, каб ва Украіне з’явіліся такія беспрэцэдэнтныя тэхналагічныя рашэнні і такія бліскучыя падраздзяленні? Пытанне, адказ на якое павісне ў паветры.
«Занадта позна, занадта мала» — дэвіз нашых чыноўнікаў, якога яны неўхільна трымаюцца і, на жаль, і надалей будуць трымацца ў сваіх рэакцыях на тэхналагічны прагрэс у вайне.
Але добра, што ёсць закупы радароў — хоць і бескантрольныя ў розных ведамствах, якія, насамрэч, не датычацца тэматыкі СПА. Добра, што ў свой час былі адчынены шлюзы для дзяржаўных заказаў на мільёны дронаў, што вырасціла хоць часам і напалупрафесійны, няпразрысты, але ўсё ж здольны на хуткія дзеянні сектар прыватных вытворцаў — новых мільярдэраў ад БПЛА.
Нарэшце, пасевы грантаў ад Мінцыфры таксама адыгралі сваю ролю.
Але асноўная заслуга належыць палявым камандзірам і камандам нізавых байцоў, якія з лета 2024 года смела прасоўвалі гэтыя тэмы, абыходзячы статуты і вайсковы долба…бізм, і ўрэшце навучыліся дэманстраваць выдатныя вынікі. Яны і збівалі, і канструявалі, і эксперыментавалі.
Добра, што побач з бяздарамі і падлымі прыстасаванцамі ў нашай арміі растуць таленавітыя і адданыя лідары. Радасна бачыць, што справа гэтых адданых перамагае.
Цяпер мы, у планетарным маштабе невялікі па колькасці або тэрыторыі народ, не надта багаты, — адзін з вядучых у вайсковай сферы. Гэта факт. Побач з фактам масавага ўхілення і карупцыйнай распушчанасці ў тыле. Побач з масавай ахвярнасцю простых украінцаў, студэнтаў і пенсіянераў, побач з бяздарнасцю і жаднасцю некаторых дзяржаўных дзеячаў.
Высокая пазіцыя ў сусветным рэйтынгу каштавала нам шмат крыві. Палова маіх сяброў, з якімі мы пачыналі гэтую барацьбу ў 2014 годзе, ужо на тым свеце. Але, як бачым, гэта было не дарма.
Шлях супраціву расійскаму нашэсцю, які мы пачалі пасля Майдану з драбавікамі і пісталетамі, — удала падхапілі і да яго далучыліся шматлікія нашы таленавітыя суайчыннікі. І тое, што мы бачым цяпер, — гэта толькі світанак новай эры.
Эпоха рабатызаваных сістэм толькі пачынаецца. Хутка свет адкрые новыя вымярэнні ўкраінства ў гэтай сферы.
Ігар Луцэнка, «Фэйсбук»