10 лютага 2026, aўторак, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ўхвалілі закон аб сацыяльнай абароне замежных добраахвотнікаў

1
Ва Украіне ўхвалілі закон аб сацыяльнай абароне замежных добраахвотнікаў

Зяленскі падпісаў указ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў 9 лютага закон № 4730-IX, які надае замежнікам, што абараняюць Украіну, гарантыі медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, а таксама від на жыхарства.

Згодна з законам, замежнікі, якія абараняюць Украіну, атрымліваюць пасведчанне на часовае пражыванне на час дзеяння кантракта на ваенную службу і на шэсць месяцаў пасля прыпынення або скасавання кантракта. Замежнікам, якія служаць па кантракце, неабходна будзе на працягу шасці месяцаў звярнуцца па такое пасведчанне.

Таксама закон пашырае нормы пра медыцынскае забеспячэнне з іншага закона — «Аб сацыяльнай і прававой абароне вайскоўцаў і членаў іх сем’яў» — на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Асаблівасці прадастаўлення медыцынскіх паслуг павінен вызначыць на працягу трох месяцаў Кабінет Міністраў.

Гэта павінна вырашыць банкаўскія, натарыяльныя, медыцынскія і іншыя праблемы замежных воінаў, якія абараняюць Украіну.

Закон датычыць тых воінаў, якія падпісалі кантракты на службу ў Узброеных сілах Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту і Нацыянальнай гвардыі. Гэта не ўсе ўстановы, у якіх служаць замежнікі. Шэраг замежнікаў служыць у падраздзяленнях Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Аднак закон прывязвае сацыяльную і медыцынскую абарону не да падраздзялення, а да таго, з кім падпісаны кантракт. Напрыклад, на сайце палка Каліноўскага рэкрутам абяцаюць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках