5 сакавiка 2026, Чацвер, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Служба знешняй разведкі Расіі палохае Лукашэнку звяржэннем

42
Служба знешняй разведкі Расіі палохае Лукашэнку звяржэннем

СЗР РФ лічыць, што дыктатара прыбяруць ад улады «ліберальныя пасіянарыі».

Няўрадавыя арганізацыі заходніх краін, сярод якіх «дэмакратызатарскія» структуры, агенцтвы і фонды ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў, нібыта спрабуюць сфармаваць рэсурс з «азлабленых апазіцыянераў» у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у 2030 годзе. Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.

«Для рэалізацыі сцэнару каляровай рэвалюцыі ставіцца задача адшукаць у беларускім грамадстве новых ліберальных пасіянарыяў», — гаворыцца ў заяве.

У СЗР РФ заяўляюць, што на Захадзе спадзяюцца «аслабіць сувязь Мінска і Масквы» ў межах «Саюзнай дзяржавы» і ўскладніць Расіі дасягненне мэтаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

«Заходнікі плануюць правесці дбайную «інвентарызацыю» беларускіх апазіцыйных кадраў з мэтай іх выкарыстання ў падрыўной дзейнасці. Мяркуецца сфармаваць рэсурс «азлабленых на Аляксандра Лукашэнку», — паведамілі ў СЗР РФ.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках