Расія ўчыніла татальны тэрор супраць украінцаў
2- Аляксандр Каваленка
- 9.02.2026, 11:34
- 2,412
Асноўнай мэтай застаецца энергетычная інфраструктура.
За першы тыдзень лютага 2026 года РОВ прымянілі па Украіне 1 735 дронаў-камікадзэ Shahed-136/БМ-35 «Італмас» і прыманкі «Гербера»/«Пародыя», з якіх было збіта 1 568 мэтаў, або 90% ад агульнай колькасці дронаў, ужытых праціўнікам.
У цэлым за першы тыдзень лютага РОВ здзейснілі адзін з самых інтэнсіўных тыднёвых налётаў па Украіне з пачатку 2026 года. Гэта можа быць абумоўлена спешкай Расіі ў пытаннях нанясення удараў у перыяд моцных маразаў і спробай нанесці максімальную шкоду і разбурэнні энергетычнай інфраструктуры Украіны.
Таксама на працягу першага тыдня лютага 2026 РОВ надзвычай інтэнсіўна прымянялі ракетную зброю — 123 ракеты, з якіх было перахоплена 63. Фактычна, усяго за тыдзень РОВ прымянілі па Украіне амаль месячны паказчык студзеня — 148.
Па тэрыторыі Украіны пераважна прымянялі балістычную ракетную зброю, ракеты 9М723 і KN-23, а таксама 5В55 комплексаў С-300. Усяго было выкарыстана 38 ракет, з якіх былі перахопленыя 11 мэтаў. Найбольш інтэнсіўным днём па запусках балістычных ракет стала 3 лютага: праціўнік прымяніў 32 ракеты, 11 было перахоплена. Гэта абсалютны рэкорд прымянення балістычных ракет на працягу сутак.
На працягу тыдня Расія здзейсніла два масавыя, камбінаваныя ўдары па Украіне — у ноч на 3 лютага і на 7 лютага. Сумарна было ўжыта:
3М22 «Цыркон» – 6/4;
9М723/KN-23/5В55 — 38/11;
Х-22/32 – 7/3;
Х-101 і 9М727/728 – 49/35;
3М14 «Калібр» — 16/10;
Х-47М2 «Кінжал» – 2/0;
Х-59/69 – 5/0.
Мэты РОВ гранічна зразумелыя, яны спрабуюць інтэнсіфікаваць удары па Украіне ў лютым, каб нанесці максімальныя разбурэнні энергетычнай інфраструктуры, пакуль трымаюцца маразы. Таму не выключана, што люты можа стаць адным з найбольш актыўных месяцаў па прымяненні як дронаў, так і ракетнай кампаненты.
Аляксандр Каваленка, Telegram