8 лютага 2026, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна ва Украіне запусціла зваротную эвалюцыю сабак

4
Вайна ва Украіне запусціла зваротную эвалюцыю сабак

Былыя хатнія жывёлы ўсё больш нагадваюць дзікіх.

Вайна ва Украіне запусціла зваротную эвалюцыю сабак, піша The New York Times. Навукоўцы выявілі, што ўздзеянне канфлікту за кароткі перыяд ператварыла былых хатніх гадаванцаў у жывёл, якія больш нагадваюць дзікіх.

Спецыялісты сабралі даныя пра 763 сабак з дзевяці рэгіёнаў Украіны.

«На перадавой сапраўды часцей выжываюць сабакі з прыкметамі „дзікага“ фенатыпу: стоячыя вушы, прамы хвост, менш белага ў афарбоўцы», — гаворыцца ў даследаванні.

Яго суаўтарка, дактарантка Гданьскага ўніверсітэта ў Польшчы Малгожата Вітэк, дадала, што «вайна дзейнічае як магутны фільтр»: то бок спрыяе праяўленню рысаў, якія павышаюць выжыванне ў экстрэмальных умовах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках