У Кобрыне пенсіянер стаяў пасярод дарогі і не рухаўся
1- 8.02.2026, 18:27
- 2,680
Яго забралі ў бальніцу з абмаражэннем.
Пенсіянера з Кобрына, які стаяў пасярод дарогі, забралі ў бальніцу з яўнымі прыкметамі абмаражэння. Падрабязнасці распавялі ў МУС.
Мужчыну, які стаяў на праезнай частцы вуліцы Інтэрнацыянальнай і не рухаўся, заўважылі прахожыя. Яны паведамілі пра гэта міліцыянтам.
Супрацоўнікі Дэпартамента аховы, якія прыбылі на месца, «выявілі, што грамадзянін дрэнна сябе адчувае і падазрае, што ў яго здарыўся інсульт». 67-гадовага мужчыну адвезлі ў бальніцу.
«У Кобрынскай ЦРБ медыкі правялі агляд. У пацыента дыягнаставалі яўныя прыкметы абмаражэння канечнасцяў і траўму пляча. Зараз пенсіянер знаходзіцца ў стацыянары пад наглядам лекараў і атрымлівае неабходнае лячэнне», — паведамілі ў МУС.