5 сакавiка 2026, Чацвер, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Змяніла прозвішча»: што вядома пра самую таямнічую падазраваную ў замаху на генерала ГРУ

8
«Змяніла прозвішча»: што вядома пра самую таямнічую падазраваную ў замаху на генерала ГРУ

У снежні 2025 года яна засялілася ў той самы дом, дзе жыве Аляксееў.

Самая «таямнічая» ўдзельніца замаху на генерала Аляксеева ў Маскве, 54‑гадовая Зінаіда Антонюк, змяніла прозвішча пры атрыманні грамадзянства РФ і стала Серабрыцкай, піша SHOT.

У снежні 2025‑га яна засялілася ў той самы дом, дзе жыве генерал ГРУ Уладзімір Аляксееў, на Валакаламскім шасэ. Увесь гэты час яна, верагодна, сачыла за Аляксеевым.

У самым пачатку лютага Зінаіда пыталася ў суседзяў у агульным чаце код ад дзвярэй дамофона, які адкрывае доступ на тэрыторыю ЖК.

Перад гэтым жанчына прадала свой дом у «ЛНР» і пераехала ў Маскву.

Адразу пасля замаху Зінаіда нібыта «збегла ва Украіну».

Таксама SHOT піша, што Любамір Корба, непасрэдны выканаўца замаху, нарадзіўся ў Цярнопальскай вобласці Украіны ў 1960 годзе. Быў дырэктарам польска-ўкраінскай кампаніі «Тэрпол», стаў удаўцом.

У 2021 годзе аформіў сабе часовую рэгістрацыю ў горадзе Нягань у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе. Пашпарт РФ атрымаў зусім нядаўна.

Яго 66‑гадовы памочнік Віктар Васін, паводле дадзеных SHOT, у сярэдзіне 80‑х скончыў афіцэрскія курсы па спецыяльнасці «інжынер спецсувязі» ў Кемераўскім ваенным вучылішчы сувязі. У нулявыя заняўся ў Расіі будаўнічым бізнесам, але ў 2008‑м ФНС ліквідавала яго кампанію.

У сярэдзіне 2010‑х прайшоў у РФ курсы прафесійнай перападрыхтоўкі па пажарнай бяспецы. Пасля гэтага зноў заняўся бізнесам, гандлем будаўнічымі матэрыяламі. Фінал аналагічны: у 2020‑м ФНС ліквідавала абедзве яго кампаніі — «Инвестстройпроект» і «Строймаркет».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках