23 лютага 2026, панядзелак, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Мінска ляжаць свяцільнікі пасля «разавай акцыі»

5
У цэнтры Мінска ляжаць свяцільнікі пасля «разавай акцыі»

Фотафакт.

«Разавая акцыя» чыноўнікаў засталася пазаду, але ліхтары на галоўным праспекце сталіцы загарэліся не ўсе.

Частка з іх не гарыць, а ляжыць, заўважыла «Салідарнасць».

Справа ў тым, што «Мінгарсвет» мяняе старыя апоры і свяцільнікі, устаноўленыя ў 50-х гадах мінулага стагоддзя, на новыя. Паведамляецца, што гэта будуць сучасныя ацынкаваныя канструкцыі з энергаэфектыўнымі святлодыёднымі свяцільнікамі беларускай вытворчасці.

Іх вырабяць у рэтра-стылі, каб не парушаць сфармаваны на праспекце Незалежнасці архітэктурны ансамбль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках