Ва Украіне паказалі пускі ракеты FP-7
13- 27.02.2026, 19:49
- 4,156
Відэафакт.
Сузаснавальнік украінскай абароннай кампаніі Fire Point, якая вырабляе ракеты «Фламінга», Денис Штилерман 27 лютага апублікаваў у X відэа з пускамі ракеты FP7.
«Вітаем FP7», — гаворыцца ў подпісе да відэа.
Падрабязнасцей Штилерман не прывёў. Пакуль незразумела, ці былі гэта вучэбныя або баявыя пускі, і ці звязаныя яны з сённяшняй ракетнай небяспекай у 13 рэгіёнах Расіі.
FP-7 — балістычная ракета класічнай архітэктуры, прызначаная для паражэння мэтаў праціўніка на сярэдніх дыстанцыях. Яе далёкасць палёту — да 200 км, вышыня палёту — 65 км, маса баявой часткі — да 150 кг, дакладнасць — 14 м.
Вітаємо FP7) pic.twitter.com/FxgCHVHMET
— Denys Shtilierman (@DenShtilierman) February 27, 2026