У Мінску жанчыне правялі рэзекцыю печані з дапамогай робата
1- 24.02.2026, 21:54
- 1,290
Аперацыю правялі 19 лютага.
У Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі пацыентцы правялі робат-асіставанае выдаленне часткі печані, паведаміла ўстанова.
Аперацыю правялі 19 лютага. Гэта першая робатызаваная рэзекцыя печані на робакамплексе Medbot у згаданым цэнтры.
Пацыентка ўжо адчувае сябе добра і рыхтуецца да выпіскі.
Спецыялісты пералічылі перавагі робатызаванай хірургіі печані:
найвышэйшая дакладнасць: 3D-візуалізацыя высокага дазволу забяспечвае дэталёвы агляд анатоміі, сасудаў і жоўцевых паратокаў;
мінімальная страта крыві;
доступ да складаных зон — сем ступеняў свабоды інструментаў дазваляюць аперыраваць у цяжкадаступных пры лапараскапіі сегментах печані;
мінімальная траўматызацыя тканак скарачае тэрміны шпіталізацыі;
зніжэнне ўскладненняў — менш раневых інфекцый, пасляаперацыйных боляў і агульнай захворвальнасці.
«Укараненне робатызаванага комплексу адкрывае новую эру ў лячэнні ачагоўных паражэнняў печані і выводзіць беларускую хірургію на сусветны ўзровень», — гаворыцца ў паведамленні ўстановы.
Яшчэ ў пачатку лютага спецыялісты МНПЦ упершыню самастойна правялі аперацыю на новым абсталяванні — пацыентцы з захворваннем жоўцевай бурбалкі і печані. Тады ж быў падпісаны дакумент аб далейшым супрацоўніцтве беларускага цэнтра з кітайскай кампаніяй — вытворцам робатызаванага комплексу.