11 лютага 2026, Серада, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра планы абвясціць 24 лютага пра выбары ва Украіне: Упершыню чую

7
Зяленскі пра планы абвясціць 24 лютага пра выбары ва Украіне: Упершыню чую

Прэзідэнт Украіны не пацвердзіў інфармацыю Financial Times.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не пацвердзіў інфармацыю Financial Times пра намер 24 лютага абвясціць пра правядзенне выбараў і рэферэндуму ў краіне. Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў 11 лютага падчас анлайн-адказаў на пытанні СМІ, перадае карэспандэнт выдання «Гордон».

Паводле слоў Зяленскага, пазіцыя Украіны адносна выбараў нязменная: пачаць працэс можна толькі тады, калі будуць усе адпаведныя гарантыі бяспекі.

«Што да выбараў, намеру абвясціць 24 лютага – упершыню чую, – падкрэсліў Зяленскі. – Пытанні выбараў уздымаюць тыя ці іншыя партнёры. Украіна сама іх ніколі не ўздымала, але, безумоўна, мы гатовыя да выбараў, я казаў. Вельмі проста зрабіць. Зрабіце перамір’е – будуць выбары. То бок, гэта пытанне бяспекі».

Прэзідэнт адзначыў, што ЗША ўздымалі пытанне выбараў, але «не пагражалі адмаўляцца ад сваіх гарантый бяспекі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках