11 лютага 2026, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы ЗСУ знішчылі штурмавую групу расійцаў

Байцы ЗСУ знішчылі штурмавую групу расійцаў

Частка акупантаў ліквідавана, астатнія здаліся ў палон.

Спроба расійскіх штурмавікоў выбіць украінскіх абаронцаў з пазіцый у раёне населенага пункта Корчакоўка ў Сумскай вобласці скончылася разгромам. Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», воіны 71-й асобнай егерскай аэрамабільнай брыгады ДШВ правялі бліскучую аперацыю па нейтралізацыі штурмавой групы РФ.

Дзякуючы пільнасці разведкі і зладжаным дзеянням дэсантнікаў, «мясны штурм» акупантаў ператварыўся ў планамернае паляванне.

У напрамку Корчакоўкі вырушылі 10 расійскіх штурмавікоў. Акупанты імкліва зышлі з тэхнікі перад украінскімі пазіцыямі, разлічваючы на эфект нечаканасці.

Украінскія дэсантнікі імгненна адкрылі агонь і пачалі ўдарна-пошукавыя дзеянні. Планамернае знішчэнне «гасцей» працягвалася ўсяго некалькі гадзін.

Да дзясятай раніцы бой быў завершаны. Чацвёра акупантаў былі абязрухомленыя назаўсёды (ліквідаваныя), а астатнія шэсць захопнікаў прынялі адзіна правільнае рашэнне — здаліся ў палон.

Палонныя акупанты не толькі захавалі свае жыцці, але і сталі крыніцай каштоўнай разведвальнай інфармацыі для ўкраінскага камандавання.

«У напрамку населенага пункта Корчакоўка вырушылі 10 штурмавікоў. Як імкліва яны зышлі з тэхнікі перад пазіцыямі, гэтак жа імкліва пачалося наша паляванне і планамернае знішчэнне «гасцей». У выніку зладжаных дзеянняў 71-й асобнай аэрамабільнай брыгады ДШВ чацвёра былі абязрухомленыя назаўсёды, астатнія апынуліся ў палоне. Ударна-пошукавыя дзеянні завершыліся поўным фіяска для акупантаў», — каментуюць у падраздзяленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках