Украінскія вайскоўцы вызвалілі Косаўцава ў Запарожскай вобласці
1- 11.02.2026, 11:59
- 1,592
Населены пункт ачысцілі ад акупантаў.
Сілы абароны Украіны ачысцілі ад расійскіх акупантаў вёску Косаўцава ў Запарожскай вобласці.
Пра гэта паведаміў 33-і асобны штурмавы полк сухапутных войскаў ЗСУ ў сераду, 11 лютага.
Байцы 33-га ОШП праводзяць пошукава-ўдарныя і контрдыверсійныя дзеянні на вызначаным кірунку.
Паводле звестак вайскоўцаў, населены пункт Косаўцава знаходзіцца пад поўным кантролем ЗСУ.
Украінскія вайскоўцы вызвалілі Косаўцава ў Запарожскай вобласці
Населены пункт ачысцілі ад акупантаў:https://t.co/wjbWi1esPw pic.twitter.com/l8gCVLW2OC
— Сharter97.org (@charter_97) 11 лютага 2026