11 лютага 2026, Серада, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ў дзявяты раз разбамбілі НПЗ «Лукойл» у Валгаградзе

6
Дроны ў дзявяты раз разбамбілі НПЗ «Лукойл» у Валгаградзе

Успыхнуў магутны пажар.

Уначы на 11 лютага жыхары Валгаграда паведамлялі пра шматлікія гукі выбухаў у горадзе. У гэты час мясцовы НПЗ «Лукойл» атакавалі ўдарныя беспілотнікі.

У выніку атакі на тэрыторыі завода ўспыхнуў маштабны пажар, паведаміла расійскае выданне Astra.

«Паводле аналізу кадраў ASTRA ад відавочцаў, быў паражаны і загарэўся завод «Лукойл-Валгаграднафтаперапрацоўка» ў Краснаармейскім раёне Валгаграда», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле падлікаў журналістаў Astra, гэта ўжо дзявятая атака на Валгаградскі НПЗ з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Удар па прадпрыемстве пацвердзіў губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў.

«Сёння ноччу падраздзяленні СПА Міністэрства абароны Расіі адбіваюць масіраваную тэрарыстычную атаку беспілотных лятальных апаратаў на аб'екты энергетычнай і грамадзянскай інфраструктуры на тэрыторыі Валгаградскай вобласці. У Волжскім зафіксавана пашкоджанне кватэры ў жылым доме па адрасе вул. Карбышава, д. 75, і падзенне БПЛА на тэрыторыю дзіцячага сада «Ягадка», а таксама ўзгаранне на тэрыторыі завода на поўдні Валгаграда», — адзначыў Бачараў.

Па яго словах, пацярпелых у выніку атакі няма.

У той жа час у сетцы распаўсюдзіліся відэа з момантам удару і пажару на Валгаградскім НПЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках