15 лютага 2026, Нядзеля, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што насамрэч азначае літара «i» ў IPhone, IPad і IPod?

4
Што насамрэч азначае літара «i» ў IPhone, IPad і IPod?
Стыў Джобс

Гэта не тое, пра што думалі многія.

Шмат карыстальнікаў Apple ніколі асабліва не задумваліся, што азначае радковая літара «i» ў назвах іх прылад, такіх як iPhone, iPad і iPod.

Існавала мноства здагадак: хтосьці лічыў, што гэта «intelligent» (разумны) або «indispensable» (незаменны), а хтосьці думаў, што літара сімвалізуе асабовы займеннік «I» — «мой».

Насамрэч сэнс значна прасцей, як паведамляе матэрыял SuperCarBlondie.

Сузаснавальнік Apple Стыў Джобс яшчэ ў 1998 годзе растлумачыў, што знакамітая літара «i» — гэта не столькі маркетынгавая фішка, колькі адсылка да найважнейшага для тэхнікі Apple ў тыя гады — інтэрнэту. Менавіта доступ да сеткі быў ключавой ідэяй пры стварэнні iMac, першага камп’ютара Apple з прыстаўкай «i», і менавіта гэты сімвал потым перанялі і для iPhone, iPod і iPad.

Акрамя «інтэрнэту», «i» таксама сімвалізуе такія канцэпцыі, як individual, instruct, inform і inspire — «індывідуальнасць», «навучанне», «інфармаванне» і «натхненне». Кожная з іх адлюстроўвае філасофію і бачанне Apple, хаця афіцыйна замацаванага значэння літары ніколі не было.

Карыстальнікі Apple у сацыяльных сетках прызналіся, што былі здзіўлены такім тлумачэннем. Многія лічылі, што «i» звязана з iOS або адлюстроўвае персанальны характар прадукцыі (нібыта «мой тэлефон»). Але па сутнасці ўсё пачалося з таго, што Apple хацела падкрэсліць магчымасць падключэння да інтэрнэту, што ў канцы 90‑х стала рэвалюцыйнай функцыяй для персанальных прылад.

Першая версія iPhone была прадстаўлена Джобсам у студзені 2007 года і поўнасцю адпавядала гэтай філасофіі: апарат аб’яднаў функцыі тэлефона, музычнага плэера і інтэрнэт‑тэрмінала.

Рэклама

З таго часу лінейка iPhone вырасла да 17‑га пакалення, а сумарныя продажы па ўсім свеце перавысілі 3 мільярды адзінак — і папулярнасць прыстаўкі «i» аказалася невыпадковай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках