Лукашэнка расказаў дзіўную гісторыю пра паездку на аўто са штучным інтэлектам
17- 26.01.2026, 12:06
- 8,632
Дыктатар паставіў пад сумнеў «навінкі тэхнікі».
Лукашэнка на нарадзе па адукацыі заявіў, што апошнім часам усё часцей абмяркоўваецца тэма штучнага інтэлекту. Сёння, 26 студзеня, ён расказаў, як аднойчы праехаў на аўтамабілі са штучным інтэлектам.
— Калі ёсць паласы, уключаеш круіз-кантроль, і ён чытае дарогу. Можна не кіраваць рулём — яна (машына. — Рэд.) рухаецца ў патрэбным кірунку. Я так моцна задумаўся: ну які тут штучны інтэлект? Працуе аўтаматыка, — сказаў Лукашэнка.
Па яго словах, калі «Беларусь кідаецца на якія-небудзь навінкі, то трэба гэта рабіць вельмі-вельмі асцярожна».
Адзначым, Лукашэнка любіць расказваць гісторыі пра паездкі на аўтамабілі. У 2019 годзе кіраўнік Беларусі паведаміў, што аўтамабіль Tesla, які ён выпрабоўваў у 2017 годзе, яму падарыў Ілон Маск. Кіраўнік Tesla абверг гэтую інфармацыю.