У ЗША праз снегапад сутыкнуліся больш за 100 аўтамабіляў
2- 20.01.2026, 20:52
- 1,878
Відэафакт.
У штаце Мічыган (ЗША) больш за 100 аўтамабіляў трапілі ў ДТЗ праз моцны снегапад 19 студзеня. Пра гэта паведаміла Associated Press.
У маштабную аварыю трапілі, у прыватнасці, больш за 30 грузавікоў з паўпрычэпамі.
Паліцыя штата Мічыган паведаміла пра пацярпелых, аднак дакладная колькасць пакуль невядомая, смяротныя выпадкі не зафіксаваныя. Дарогу закрылі на некалькі гадзін для прыбірання і эвакуацыі аўтамабіляў. Частку кіроўцаў і пасажыраў, якія апынуліся заблакаванымі, даставілі школьнымі аўтобусамі ў Hudsonville High School, дзе яны маглі звярнуцца па дапамогу.
🚨BREAKING: Drone video shows a massive 100+ vehicle pileup in Michigan with injuries reported amid dangerous winter conditions. Stay with FOX Weather for the latest information: pic.twitter.com/zN8MeNWyVf
— FOX Weather (@foxweather) January 19, 2026
Паводле слоў сведкаў здарэння, бачнасць на дарозе была амаль нулявая з-за снегападу і моцнага ветру. Адзін з кіроўцаў распавёў, што рухаўся са хуткасцю 20–25 міль у гадзіну (32–40 км/г), спыніўся і з'ехаў на абочыну, каб пазбегнуць удара ззаду.
Аварыя стала адным з наступстваў буйной зімовай буры, якая ахапіла многія цэнтральныя і ўсходнія штаты ЗША, з папярэджаннямі пра моцныя снегапады і маразы. Днём раней снег выпаў нават у Фларыдзе, а на футбольных матчах у Масачусэтсе і Чыкага ён ускладняў гульню.