У Тайландзе знікла OnlyFans-мадэль з Пінска
16- 20.01.2026, 20:28
- 10,942
Яе маглі прадаць у М'янму.
Беларуская OnlyFans-мадэль Валерыя, якая родам з Пінска, знікла ў Тайландзе. Яе родныя баяцца, што дзяўчыну маглі прадаць у рабства ў М'янму, піша расійскі тэлеграм-канал Shot.
23‑гадовая дзяўчына ўжо тыдзень не выходзіць на сувязь з сябрамі і роднымі. Кажуць, што яе паведамленні прачытваюцца, але адказаў няма. Апошні раз яна размаўляла з сяброўкай 13 студзеня.
Валерыя пераехала ў Патайю ў 2023 годзе і зарабляла продажам сваіх эратычных фотаздымкаў пад нікам Lanalourenc, а таксама арганізоўвала тусоўкі. У кастрычніку 2025 года яна пераехала на Пхукет.
Сябры адзначаюць, што дзяўчына ўжывала забароненыя рэчывы і часам была ў кампаніі сумнеўных людзей, але ніколі раней не знікала без вестак.
Пасля таго, як сувязь з ёй перарвалася, родныя пачалі падазраваць, што яе маглі выкрасці і прадаць у рабства ў іншую краіну.
Раней стала вядома, што 26‑гадовая беларуская спявачка Вера Краўцова, былая ўдзельніца шоу «Голас», таксама прыехала ў Тайланд на падпрацоўку мадэллю, але трапіла ў рабства ў М'янму, дзе яе, як мяркуецца, забілі і прадалі на органы.