Зяленскі заінтрыгаваў новымі аперацыямі СБУ супраць РФ
4- 19.01.2026, 21:43
- 2,164
Прэзідэнт Украіны выслухаў даклад в.а. кіраўніка спецслужбы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі узгадніў новыя баявыя аперацыі разам з в.а. кіраўніком СБУ Яўгенам Хмарай.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Telegram.
Паводле слоў Зяленскага, ён выслухаў даклад Хмары. СБУ застаецца актыўнай у абароне Украіны і людзей.
«Узгадніў новыя баявыя аперацыі. Працягваецца і ўнутраная трансфармацыя Службы менавіта так, каб узмацніць нашу дзяржаву», — адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Крыху пазней Зяленскі распавёў, што яму дакладваў і былы кіраўнік СБУ Васіль Малюк.
«Працягваем падрыхтоўку нашых асіметрычных аперацый супраць Расіі. Усе неабходныя рэсурсы Службы бяспекі Украіны і іншых дзяржаўных структур цалкам забяспечаныя», — заверыў ён.