Пракуратура пра смерць Мікіты Мелказёрава: Ён меў хранічнае захворванне
3- 19.01.2026, 21:38
- 6,996
Журналіст раптоўна памёр у ноч з 20 на 21 снежня.
Анатамаванне не выяўіла прыкмет, якія маглі б сведчыць, што журналіст Мікіта Мелказёраў памёр у выніку траўмы, аднак лекары знайшлі змены, што сталі вынікам хранічнага захворвання. Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба.
Пётр Антоні Скіба адзначыў, што справу аб непраднамерным забойстве прыпынілі ў чаканні медыцынскай высновы па выніках судова-медыцынскага анатамавання і таксікалагічных даследаванняў.
«Даследаванні падчас анатамавання не выяўілі траўматычных зменаў, якія маглі б стаць прычынай смерці, выяўлены змены, звязаныя з хранічнымі захворваннямі памерлага», — сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.
Якія гэта захворванні, пракуратура не раскрывае.
37‑гадовы вядоўца папулярнага YouTube‑канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр у ноч з 20 на 21 снежня.