19 студзеня 2026, панядзелак, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапейскага савета склікае тэрміновае пасяджэнне з-за ультыматумаў Трампа

8
Прэзідэнт Еўрапейскага савета склікае тэрміновае пасяджэнне з-за ультыматумаў Трампа
Антоніу Кошта

Яно адбудзецца а 21:00 па Мінску.

Прэзідэнт Еўрапейскага савета Антоніу Кошта склікае спецыяльнае пасяджэнне па пытаннях трансатлантычных адносінаў. Пра гэта ў панядзелак, 19 студзеня, паведаміла журналістам прэс-сакратар Кошты, піша «Суспільне».

Пасяджэнне адбудзецца 22 студзеня а 19:00 паводле брусельскага часу (21:00 па Мінску).

Галоўнай прычынай тэрміновай сустрэчы сталі ультыматумы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, верагодна, адносна Даніі і Грэнландыі.

17 студзеня Трамп пасля неаднаразовых пагрозаў захапіць Грэнландыю абвясціў пра ўвядзенне мыта на тавары з Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Фінляндыі ў адказ на падтрымку Еўропай суверэнітэту Даніі і накіраванне еўрапейскіх вайскоўцаў на арктычны востраў.

Восем краін апублікавалі сумесную заяву і заявілі, што ўвядзенне мыта «падарве трансатлантычныя адносіны і створыць рызыку небяспечнай спіралі пагаршэння сітуацыі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках