21 студзеня 2026, Серада, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь апынулася ў эпіцэнтры марознай анамаліі

23
Беларусь апынулася ў эпіцэнтры марознай анамаліі

Пяць гарадоў пабілі рэкорды.

У нядзелю, 18 студзеня, Беларусь, паводле заяў метэаканала «Метеовайб», была ў зоне адной з найбуйнейшых адмоўных тэмпературных анамалій на Зямлі. Гэта прывяло да паніжэння тэмпературы на 10–15°C ніжэй за норму для гэтай пары года.

Паводле даных рэсурсу pogodaiklimat.by, на метэастанцыі Клічаў адмоўная тэмпературная анамалія дасягнула 19°С, у Мінску — 12°С; настолькі тэмпература была ніжэй за сярэднегадавыя значэнні за ўсю гісторыю назіранняў.

Тым часам яшчэ адзін метэаканал паведаміў, што новыя рэкорды мінімальных тэмператур 18 студзеня ўсталявалі адразу 4 гарады:

- Беразіно -26.2 (папярэдні -22.1 у 1977 годзе);

- Акцябр -24.0 (папярэдні -22.0 у 1976 годзе);

- Бабруйск -28.0 (папярэдні -27.6 у 1976 годзе);

- Брагін -25.2 (папярэдні -24.1 у 1968 годзе);

- Клічаў -29.3 (папярэдні -23.8 у 1977 годзе).

Нагадаем, што ў панядзелак, 19 студзеня, Беларусь усё яшчэ будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву антыцыклону, цэнтр якога знаходзіцца каля паўднёва-ўсходніх межаў краіны.

А гэта азначае, што ўдзень тэмпература будзе каля -10…-16°С, толькі на паўднёвым захадзе месцамі -7…-9°С. Затое без ападкаў і моцнага ветру.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках