У Мінску прадаюць аднапакаёўку пасля пажару
3- 16.01.2026, 16:32
- 2,802
Некаторыя здзівіліся яе коштам.
На ўскраіне Мінска прадаюць аднапакаёвую кватэру — «ідэальны варыянт пад рамонт». Квадратны метр у жыллі пасля пажару каштуе амаль 2 тысячы долараў. Аб'ява апублікаваная на партале Kufar.by.
Кватэра знаходзіцца адразу за МКАД на вуліцы Шугаева. Яна размешчана на трэцім паверсе ў панэльным доме 1991 года пабудовы, перадае «Зеркало».

Плошча аднапакаёўкі 30,5 м², з якіх жыллая — 12,6 м², а кухні — 8,1 м².

Прадавец прадставіў жыллё як «унікальную прапанову для тых, хто шукае свой праект». Аднак удакладніў, што кватэра патрабуе поўнага рамонту: «Адбылося ўзгаранне, але паху ў кватэры няма — ідэальны чысты ліст для рэалізацыі любых дызайнерскіх ідэй».
Кватэра каштуе 174 408 рублёў, або 60 тыс. долараў. Гэта 1967 долараў за квадратны метр.

На кватэру таксама звярнулі ўвагу карыстальнікі Threads. У многіх здзіўленне выклікала цана, прызначаная за жыллё ў далёка не найлепшым стане.
«Так прасцей узяць новабуд, танней будзе, аб'ём прац нават меншы будзе», — падзяліўся меркаваннем адзін з каментатараў. Іншы падлічыў, колькі прыблізна можа спатрэбіцца ўкласці ў рамонт: «Гэта, хутчэй, той выпадак, калі людзі не разумеюць, што такое 60 000 долараў і яшчэ 20 000 на рамонт. Такую кватэру можна было б браць за 32 000 долараў і трэба быць маральна гатовым, што тут давядзецца добра папрацаваць з рамонтам».

Вось якія яшчэ каментары пакінулі карыстальнікі сацсеткі:
«Ды тут патрэбны яшчэ адзін пажар, потым толькі можна рамонтам заняцца».
«Жах — і цана, і кватэра».
«Такіх бабак нават у ЗША не просяць. За падгарэлы дом 30 тысяч — гэта мяжа, якую фліперы (бізнес на перапродажы нерухомасці пасля рамонту. — Заўв. рэд.) заплацяць».
«Учора глядзела гэтую кватэру. Была ў шоку».
«Цэны на жыллё, якіх мы заслугоўваем!»