7 снежня 2025, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад і абаронныя прадпрыемствы Даніі сталі мішэнню кібератакі

Урад і абаронныя прадпрыемствы Даніі сталі мішэнню кібератакі

Меркавана, з боку Расіі.

Сайты ўрада Даніі і некаторых абаронных прадпрыемстваў у чацвер былі недаступныя ў выніку маштабнай кібератакі — меркавана з боку Расіі.

Пра гэта агенцтву AFP паведаміла Упраўленне грамадзянскай абароны Даніі.

Паводле дадзеных ведамства, шэраг дацкіх вэб-сайтаў падвергся атаке тыпу «размеркаваная адмова ў абслугоўванні» (DDoS), якая блакуе доступ да сайта, перагружаючы яго серверы трафікам.

Упраўленне грамадзянскай абароны Даніі паведаміла, што «некалькі дацкіх кампаній і вэб-сайтаў у цяперашні час адчуваюць перабоі ў працы і збоі з-за DDoS-атак», дадаўшы, што «ўважліва сочыць за сітуацыяй» разам з ваеннай разведкай Даніі.

Пра кібератаку AFP паведаміла дацкая група абаронных кампаній Terma. Прэс-сакратар групы Тобіяс Брун-Фалькенкронэ сказаў, што пакуль «рана казаць», хто нясе адказнасць за інцыдэнт.

«Мы добра падрыхтаваныя да кібератак такога кшталту і дзейнічалі хутка. Парушэнняў бяспекі і страты даных не адбылося», — дадаў ён.

Тым часам адказнасць за кібератаку ўзяла на сябе прарасійская хакерская група NoName057. Яна сцвярджае, што атакавала сайты Міністэрства транспарту Даніі і дзяржаўны партал Borger.dk.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках