12 верасня 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярная курортная краіна касуе візы для беларусаў

23
Папулярная курортная краіна касуе візы для беларусаў

З 1 кастрычніка.

Урад Шры-Ланкі абвясціў аб увядзенні бязвізавага рэжыму для беларусаў і грамадзян яшчэ 34 краін. Адпаведная пастанова зацверджаная Кабінетам міністраў краіны. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне Newswire.lk.

Бязвіз набудзе моц з 1 кастрычніка гэтага года.

Ён будзе дзейнічаць для грамадзян Беларусі, Расеі, Казахстана, ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Кітая, Даніі, Польшчы, Японіі, Савудаўскай Арабіі, Аўстраліі і іншых краін.

Паводле звестак расейскага сэрвісу Aviasales, самы танны квіток з Менска ў сталіцу Шры-Ланкі горад Каломба на 2 кастрычніка каштавацьме 1106 рублёў. Пералёт прадугледжвае перасадкі ў Маскве і Абу-Дабі. Па часе ён зойме 1 дзень, 7 гадзін і 55 хвілін. Пералёт на 18 гадзін і 40 хвілін з перасадкамі ў тых жа гарадах каштавацьме 1555 рублёў.

На сайце Uniticket.by можна знайсці пералёт працягласцю 15 гадзін 20 хвілін з перасадкамі ў Маскве і Шарджы. Квіток каштуе 1567 рублёў.

Кастрычніцкія туры на Шры-Ланку з вылетам з Масквы стартуюць ад 2,4 тысячы рублёў на чалавека за тыдзень адпачынку. Кошт залежыць ад катэгорыі гатэля.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках