Зяленскі загаварыў пра Беларусь
13- 12.09.2024, 15:37
- 38,184
Прэзідэнт Украіны згадаў нашу краіну ў кантэксце вайны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі з літоўскім калегам Гітанасам Наўседам пацвердзіў, што расейскія войскі пачалі контрнаступ у Курскай вобласці.
Паводле ягоных слоў, усё ідзе па ўкраінскім плане, піша РБК-Украіна.
«Расейцы распачалі контрнаступальныя дзеянні. Усё ідзе па нашым украінскім плане. Што да Беларусі. Збой бачым. Бачым даўно. Кантралюем гэты працэс», - заявіў Зяленскі.
Расейскія праваенныя блогеры распавялі аб пачатку контрнаступу 10 верасня. Аднак з таго часу яны практычна нічога не паведамляюць аб гэтай аперацыі.