12 верасня 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы беларус паспрабаваў схаваць €20 000 у пакаванні сурвэтак

14
На мяжы беларус паспрабаваў схаваць €20 000 у пакаванні сурвэтак

Але «свавольства» не атрымалася.

Беларус па вяртанні з Літвы паспрабаваў схаваць ад мытнага кантролю больш за $31 000. Ён пераязджаў мяжу на мапедзе — магчыма, спадзяваўся, што на такога «турыста» ніхто не зверне асаблівай увагі, піша тэлеграм-канал «Таможенные органы Беларуси».

53-гадовы мужчына прыбыў у пункт пропуску «Беняконі», дзе выбраў зялёны калідор, тым самым пацвердзіўшы, што пры сабе не мае нічога, што неабходна дэклараваць. Тым не менш падчас мытнага кантролю ў яго выявілі €20 000, схаваных ва ўпакоўцы ад вільготных сурвэтак. Астатнюю суму беларус расклаў па кішэнях.

Гарадзенскай рэгіянальнай мытняй распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.228 КК Рэспублікі Беларусь. Цяпер мужчыну свеціць штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках