12 верасня 2024, Чацвер, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Пуцін стаў яшчэ больш ізаляваным

6
Bloomberg: Пуцін стаў яшчэ больш ізаляваным

Дыктатар звужае «блізкае кола» да ўласнай аховы і сваякоў пасля правалу пад Курскам.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін працягвае скарачаць кола асоб, якія ўплываюць на яго пастановы, і ставіць «уласную гвардыю» на ключавыя пасады.

Пасля ўварвання ўкраінскіх войск у Курскую вобласць, спыніць якое расейскія генералы не могуць больш за два тыдні, Пуцін стаў яшчэ больш ізаляваным, паведамляе Bloomberg са спасылкай на блізкія да Крамля крыніцы.

У якасці прыкладу суразмоўцы агенцтва прыводзяць Ганну Цывілеву, пляменніцу кіраўніка, якая ў чэрвені была прызначаная намесніцай міністра абароны, а на мінулым тыдні атрымала павышэнне да «статс-сакратаркі».

Са слоў крыніц Bloomberg, Цывілева дастаткова ўплывовая, каб мець працоўныя сустрэчы з Пуціным сам-насам, і дастаткова блізкая, каб бачыцца з ім на неафіцыйных мерапрыемствах і вечарынках.

Цяпер 52-гадовая Цывілева мае наўпроставы доступ да Пуціна, якога няма нават у яе начальніка ў міністэрстве абароны — Андрэя Белавусава.

Услед за сваякамі Пуцін імкнецца абапірацца на старых давераных памагатых. Пасля фіяска генералаў пад Курскам, дзе УСУ здолелі захапіць больш за 1000 квадратных кіламетраў тэрыторыі, ён даручыў свайму былому асабістаму целаахоўніку, сакратару Дзяржсавета Аляксею Дзюміну, каардынаваць дзеянні войска ў рэгіёне.

Гэта азначае, што Пуцін не давярае Генштабу і ў крызіснай сітуацыі спадзяецца толькі на таго, хто адданы яму асабіста, тлумачыць крыніца «Важных историй», блізкая да Мінабароны РФ.

Услед за былым міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу страціў давер і былы кіраўнік Савета бяспекі Мікалай Патрушаў. Яго старую гвардыю пачалі зачышчаць з ФСБ. Свой пост, хутчэй за ўсё, пакіне адзін з ключавых генералаў каманды Патрушава і ўсёй ФСБ - кіраўнік службы па абароне канстытуцыйнага ладу Аляксей Сядоў, які адказны за пераслед палітычных апанентаў Пуціна. Патрушава перавялі на пасаду дарадцы прэзідэнта ў караблебудаванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках